Top.Mail.Ru

Бастрыкін уручыў Лукашэнку медаль у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным, паведамляе БелТА.



У пачатку сустрэчы Аляксандр Бастрыкін уручыў кіраўніку беларускай дзяржавы ведамасны медаль «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». 

«Увесь савецкі народ перамог у гэтай вялікай вайне. Беларускі народ унёс вялікі ўклад у гэтую Перамогу», — падкрэсліў старшыня Следчага камітэта Расіі. 

Папярэдняя сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Аляксандрам Бастрыкіным адбылася ў снежні 2024 года. Тады Аляксандру Лукашэнку ад імя калектыву Следчага камітэта Расіі быў уручаны медаль «За вернасць службоваму абавязку».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю