Top.Mail.Ru

Батутыстка Пабудзей заваявала два сярэбраныя медалі чэмпіянату свету ў Кітаі

Беларусы выйгралі восем узнагарод на юніёрскім першынстве свету па скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і двайным міні-трампе ў кітайскім Нанкіне, паведамляе БелТА.

Сярод дзяўчат не старэйшых за 16 гадоў прызёрам у індывідуальных скачках на батуце стала наша Ксенія Пабудзей. Кваліфікацыю беларуска прайшла з трэцім рэзультатам сярод 68 удзельніц, у паўфінале паказала лепшы рэзультат, а ў фінале набрала 53,91 бала і заняла другое месца. Ад кітаянкі, якая перамагла, Ксенію аддзялілі 0,4 ачка.

Яшчэ адна беларуска Віталіна Цуран у асабістым заліку замкнула шасцёрку мацнейшых. У сінхронных скачках Пабудзей і Цуран заваявалі сярэбраныя медалі, мінімальна ўступіўшы дзяўчатам з Расіі. Таксама серабро нашай камандзе прынёс Уладзімір Храпачкін, які стаў другім у індывідуальных скачках сярод юнакоў да 14 гадоў.

З Нанкіна нашы юныя спартсмены павязуць два залатыя, тры сярэбраныя і тры бронзавыя медалі. Сем з васьмі ўзнагарод здабылі батутысты, яшчэ адну бронзу заваявала прадстаўніца скачкоў на акрабатычнай дарожцы Сафія Парукова (U14). Усяго на юніёрскім першынстве свету ў Кітаі выступілі каля тысячы атлетаў з 45 краін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю