Беларус Дзяніс Ярмоленка спыніўся за крок ад узнагароды ў фінальны дзень чэмпіянату Еўропы па веславанню на байдарках і каноэ сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады, паведамляе БелТА.
Ярмоленка прэтэндаваў на медаль на дыстанцыі 500 м у мужской байдарцы-адзіночцы. На старце турніру 3 ліпеня беларус атрымаў перамогу на папярэдняй стадыі і прайшоў у вырашальны заезд, абыходзячы паўфінал. У заключны дзень чэмпіянату Дзяніс фінішаваў у фінале чацвёртым у адной секундзе ззаду прызавой тройкі, якую склалі весляры з Венгрыі, Польшчы і Іспаніі.
Такім чынам, з Румыніі Ярмоленка павязе адзін медаль чэмпіянату Еўропы-U23 — 5 ліпеня наш спартсмен стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 1000 м. Наступным буйным міжнародным стартам для беларускай каманды стане першынство планеты сярод моладзі, якое пройдзе ў партугальскім Мантэмар-у-Велью з 23 па 2 ліпеня. Дарослы чэмпіянат свету па веславанню на байдарках і каноэ з 20 па 24 жніўня прыме Мілан.