Top.Mail.Ru

Байдарачнік Юрэня стаў чацвёртым у адзіночцы на першым этапе Кубка свету

Беларус Алег Юрэня спыніўся за крок ад тройкі на першым этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у венгерскім Сегедзе, паведаміла БелТА.



Удзел у папярэдніх заездах на дыстанцыі 1000 м у мужчынскай байдарцы-адзіночцы прынялі 58 весляроў, у суботнім фінале выступіла дзявятка мацнейшых. Наш Алег Юрэня фінішаваў чацвёртым, уступіўшы бронзаваму прызёру Томасу Грыну з Аўстраліі крыху больш за секунду. Перамогу атрымаў партугалец Фернанду Пімента, другім стаў венгр Балінт Копас. Два гады таму на канале ў Сегедзе Юрэня быў у гэтай дысцыпліне чэмпіёнам Еўропы.

Яшчэ адзін беларус Уладзіслаў Кравец паказаў у фінале шосты вынік. Раніцай 9 мая наш экіпаж у складзе Маргарыты Ткачовай, Уладзіславы Скрыганавай, Іны Саўчук і Надзеі Кушнер заняў трэцяе месца на дыстанцыі 500 м сярод байдарак-чацвёрак, а канаіст Станіслаў Савельеў замкнуў топ-5 у адзіночцы на 200-метроўцы. У вячэрняй праграме суботы адбудуцца папярэднія заезды з удзелам беларусаў, 10 мая будуць разыграны 11 камплектаў узнагарод.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю