Top.Mail.Ru
339

Байдэн упершыню пасля пачатку лячэння анказахворвання з’явіўся на публіцы

Былы прэзідэнт ЗША 82-гадовы Джо Байдэн упершыню з’явіўся на публіцы пасля інфармацыі аб лячэнні ад раку прадсталёвай залозы. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Як паведамляў раней офіс Байдэна, у 82-гадовага экс-прэзідэнта была дыягнаставана агрэсіўная форма раку прастаты. У сакавіку 2023 года і верасні 2025 года ён перанёс аперацыі па выдаленні злаякасных утварэнняў на скуры. 

Паводле інфармацыі газеты, 18 кастрычніка Байдэн наведаў імшу ў каталіцкім храме ў штаце Дэлавэр. Як было адзначана, ён «прыкметна саслабеў». Каля 10 хвілін ён паразмаўляў з прыхаджанамі. Экс-прэзідэнта сфатаграфавалі, калі ён павольна выходзіў з храма, абапіраючыся на руку жанчыны.

Як піша выданне, нягледзячы на захворванне і праходжанне лячэння, Байдэн разлічвае ў бліжэйшыя тыдні наведаць два мерапрыемствы: прысуджэнне ўзнагароды ў Бостане і праект па зборы сродкаў для Дэмакратычнай партыі ў штаце Небраска.

У кастрычніку тэлеканал CBS News паведамляў, што Байдэн праходзіць прамянёвую тэрапію па плане лячэння анказахворвання. Тады ўдакладнялася, што тэрапія пачала прыносіць вынік і амерыканскі экс-лідар адчувае сябе нядрэнна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю