Top.Mail.Ru

Базавая велічыня з 1 студзеня 2026 года складзе Br45

Памер базавай велічыні з 1 студзеня 2026 года складзе Br45. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


У 2025 годзе базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры Br42.

Змяненне базавай велічыні акажа ўплыў на павелічэнне памераў шэрагу сацыяльных выплат (дапамогі, стыпендыі, матэрыяльная дапамога і іншыя), а таксама на паступленне асобных плацяжоў у бюджэт (дзяржпошліна, штрафы, іншыя плацяжы).

Чытайце таксама: Турчын расказаў пра формулу справядлівай цаны

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю