Top.Mail.Ru
52

БЧ: асобныя цягнікі ліній бізнес-класа будуць курсіраваць саставамі з вагонаў лакаматыўнай цягі

З-за неабходнасці правядзення пазапланавага рамонту рухомага саставу асобныя цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа серыі ЭПМ будуць курсіраваць саставамі, сфарміраванымі з вагонаў лакаматыўнай цягі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай чыгункі.


Размова ідзе аб цягніках нумар 733 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска ў 17.21 і прыбыццём у Брэст у 21.06 (з 13 сакавіка) і нумар 734 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 6.34 і прыбыццём у Мінск у 10.41 (з 14 сакавіка).

«У сувязі з неабходнасцю забеспячэння рассадкі пасажыраў у выдзеленым рухомым саставе можа часова адсутнічаць магчымасць набыцця праязных дакументаў на гэтыя цягнікі ў сістэмах і пунктах продажаў БЧ. Трэба перыядычна сачыць за інфармацыяй, якая абнаўляецца ў адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», — звярнулі ўвагу ў БЧ.


Пасажырам, якія раней набывалі праязныя дакументы на названыя паязды, будзе кампенсавана розніца ў кошце праезду пры звароце ў білетныя касы БЧ.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за дастаўленыя нязручнасці.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху паяздоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю