Top.Mail.Ru

БЧ часова зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша

Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


У сувязі з правядзеннем рамонтных і будаўнічых работ у перыяд з 10 па 13 жніўня і з 17 па 20 жніўня асобныя цягнікі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес- і эканамкласа будуць ехаць па змененым раскладзе і маршруце, асобныя цягнікі будуць адменены.

Цягнік № 704 Мінск — Віцебск будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.25 і прыбываць на станцыю Віцебск у 16.05. Цягнік № 866 Мінск — Орша адправіцца са сталіцы Беларусі ў 16.08 і прыбудзе на станцыю Орша-Цэнтральная ў 18.28, а цягнік № 865 Орша — Мінск будзе адпраўляцца са станцыі Орша-Цэнтральная ў 19.20 і прыбываць у Мінск у 22.03.

Акрамя таго, 10 і 17 жніўня цягнік рэгіянальных ліній эканамкласа № 6027 напрамкам Барысаў — Інстытут Культуры будзе курсіраваць да станцыі Мінск-Усходні.

«Цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа на ўчастку Мінск — Барысаў — Орша будуць ехаць па змененым раскладзе і маршруце, а асобныя будуць адменены. Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да гэтых абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак», — адзначылі ў прэс-цэнтры.


Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю