Top.Mail.Ru
196

БЧ і РЧ плануюць запусціць новы турыстычны праект з наведваннем Гомеля і Магілёва

БЧ і РЧ плануюць у жніўні запусціць новы турыстычны праект. Пра гэта ў расказаў начальнік Беларускай чыгункі Валерый Вярэніч, паведамляе БелТА.



Паводле яго слоў, супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага турызму развіваецца. Жыхары Расіі могуць прыехаць у Беларусь турыстычным цягніком «Беларускі Ваяж», які прадугледжвае двухдзённае знаходжанне гасцей у краіне з начнымі пераездамі ў фармаце «гатэль на колах», працяглымі стаянкамі ў Брэсце, Гродна і Мінску. Для турыстаў арганізуюцца спецыяльныя экскурсійныя праграмы. 

За шэсць месяцаў паслугамі турыстычнага цягніка скарысталіся 2 тыс. 418 чалавек. А ўсяго з пачатку яго курсіравання (са жніўня 2022 года) арганізавана 24 рэйсы, перавезена больш за 10 тыс. пасажыраў. 

«У нашых планах правесці апрабацыю ў жніўні новага турыстычнага праекта з наведваннем Гомеля і Магілёва», — сказаў Валерый Вярэніч. 

Таксама БЧ ва ўзаемадзеянні з больш чым 75 турыстычнымі арганізацыямі чыгуначным транспартам у бягучым годзе перавезла ў складзе арганізаваных груп 76,3 тыс. пасажыраў (на 54,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года), у тым ліку ў міжнародных зносінах — 48 тыс. пасажыраў (рост на 46,6%).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю