Беларуская чыгунка на перыяд з 18 красавіка па 12 мая прызначыла 120 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць як у міжрэгіянальных, так і ў міжнародных зносінах. Пра гэта паведамляецца на сайце БЧ.
Так, у названы перыяд у міжрэгіянальных зносінах будуць курсіраваць 72 дадатковыя поезды.
«Яны будуць арганізаваны па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Гомель, Мінск — Гродна, Мінск — Магілёў, Мінск — Орша — Крычаў, Мінск — Пінск, Гомель — Брэст, Гомель — Віцебск, Гродна — Орша — Віцебск, Віцебск — Брэст і Камунары - Орша - Гродна», — паведамілі ў БЧ.
Што датычыцца міжнародных зносін, то ва ўзаемадзеянні з Расійскай чыгункай назначана 48 дадатковых паяздоў, якія будуць курсіраваць па наступных маршрутах: Мінск — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург, Брэст — Масква.
«Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых цягніках і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце, у мабільным дадатку „БЧ. Мой цягнік“, а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ», — гаворыцца ў паведамленні.