Беларуская чыгунка павялічыла колькасць месцаў у асобных цягніках № 876/875 у зносінах Мінск — Мазыр — Мінск. Аб гэтым паведамляе SB.by.
У прэс-цэнтры праінфармавалі:
— З 13 лістапада ў мэтах забеспячэння перавозак узрослай колькасці пасажыраў цягніка рэгіянальных ліній бізнес-класа № 876/875 у зносінах Мінск — Мазыр — Мінск будуць адпраўляцца здвоеным саставам з Мінска ў 19:34 па пятніцах, суботах і нядзелях, а з Мазыра — у 5:40 па суботах, нядзелях і панядзелках.
У залежнасці ад мадыфікацыі агульная ёмістасць здвоеных электрацягнікоў — да 550 пасадачных месцаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнеэ-сайце БЧ, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.