Top.Mail.Ru
253

БЧ перавезла 28 млн пасажыраў за I паўгоддзе

Беларуская чыгунка перавезла 28 млн пасажыраў за першае паўгоддзе бягучага года, паведаміў першы намеснік начальніка службы перавозак БЧ Валерый Мацкель, паведамляе БелТА.



«На БЧ штодзень праходзіць каля 1300 цягнікоў. З іх — каля 650 пасажырскіх і каля 600 грузавых. Гэта дало магчымасць нам у першым паўгоддзі 2025 года перавезці 28 млн пасажыраў і 45,5 млн т грузаў», — расказаў Валерый Мацкель.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка напярэдадні Дня чыгуначніка наведвае структурнае падраздзяленне Беларускай чыгункі. Спікер азнаёміцца з функцыянаваннем Цэнтра кіравання перавозкамі і сустрэнецца з калектывам БЧ.

«Цэнтр кіравання перавозкамі — гэта структурнае падраздзяленне Беларускай чыгункі, прызначанае для аператыўнага кіравання перавозачным працэсам на Беларускай чыгунцы. Гэта кіраванне паяздамі, як грузавымі, так і пасажырскімі, усімі перамяшчэннямі паяздоў на Беларускай чыгунцы на ўсім яе працягу, — адзначыў першы намеснік начальніка. — Асаблівасцю стварэння гэтага цэнтра ў першую чаргу была канцэнтрацыя аператыўных кіраўніцкіх рашэнняў на Беларускай чыгунцы, пераход ад трохузроўневага кіравання на двухузроўневы. Сёння з ЦКПа дыспетчары кіруюць непасрэдна перавозачным працэсам на станцыі. Прамежкавая інстанцыя ў выглядзе аддзялення дарогі ўжо ў нас выключана з аператыўнага кіравання. І гэта дало магчымасць вызваліць дастатковую колькасць персаналу, які займаўся кіраваннем паяздоў, і паскорыць прыняцце аператыўных рашэнняў».

Лідар нацыянальнай сістэмы перавозак — Беларуская чыгунка — гэта 5,5 тыс. км эксплуатацыйнай даўжыні пуцей (больш за 25 працэнтаў — электрыфікаваны); больш за 100 млн т грузаў штогадовай перавозкі; на больш як 200 чыгуначных станцыях штосутачнае ажыццяўленне пагрузкі — больш за 200 тыс. т; 60 тыс. работнікаў — прадстаўнікоў больш як 300 прафесій і спецыяльнасцей.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю