«У бягучым годзе набудзем 100 грузавых і 30 пасажырскіх вагонаў. Паводле ацэнкі завода-нарыхтоўшчыка, да 1 верасня першая частка — 15 пасажырскіх вагонаў — будзе пастаўлена для курсіравання ў напрамку Мінск — Масква», — расказаў ён, дадаўшы, што рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням да камфорту і бяспекі, абсталяваны рознымі сэрвісамі для зручнасці пасажыраў.
Што датычыцца парку грузавых вагонаў, то ён дае магчымасць у поўнай меры задаволіць патрэбнасці эканомікі як ва ўнутрырэспубліканскіх, так і міжнародных перавозках грузаў.
Праводзіцца і рамонт інфраструктуры — верхняй будовы пуці, устройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. Па сістэмах сувязі прадугледжваецца не толькі замена абсталявання, але і ўкараненне новых падыходаў да фарміравання структуры перадачы інфармацыі.
Усяго БЧ у бягучым годзе перавезла 28 млн пасажыраў, з іх каля 45% скарысталіся пры куплі білетаў новымі тэхналогіямі — набылі праязныя дакументы праз дадатак і тэрміналы самаабслугоўвання. У ліку знакавых праектаў — адкрыццё 2 красавіка прыгранічных транспартных зносін паміж Беларуссю і Расіяй. Ідзе работа над тым, каб злучыць не толькі Смаленск з Оршай, Віцебскам, але і Магілёў, Гомель з суседнімі абласцямі РФ. Паводле слоў Валерыя Вярэніча, прыгранічны маршрут запатрабаваны не толькі сярод мясцовых жыхароў.
Сёння работнікі чыгуначнага транспарту адзначаюць прафесійнае свята. Для жыхароў Беларусі паязды застаюцца адным з самых даступных спосабаў перамяшчэння. Кожны дзень паслугамі магістралі карыстаюцца больш як 190 тыс. чалавек. Перад БЧ стаяць стратэгічныя задачы па павышэнні скорасці і камфорту перавозак, укараненні грузавых сэрвісаў, пашырэнні геаграфіі маршрутаў, удасканаленні лагістычных схем.