165
БЧ прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі аднавіць пасажырскія перавозкі
22.04.2025 | 17:50
Пасажырскія чыгуначныя зносіны гэтыя суседнія краіны спынілі з Беларуссю ў 2020 годзе з-за пандэміі каранавіруса. Аднак пасля яе завяршэння перавозкі не аднавіліся.
Як паведамляе SmartPress, прапанова прагучала ў Варшаве, дзе 14-17 красавіка адбылося пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў чыгунак АСЧ.
Прадстаўнікі БЧ звярнулася да членаў канферэнцыі ад Літвы, Латвіі і Польшчы з прапановай аб аднаўленні прамых пасажырскіх зносін Беларусь — Літва, Беларусь — Латвія, Беларусь — Польшча.
Фота: SmartPress