Для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалье» («Александрыя збірае сяброў») Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў, праінфармавалі ў прэс-цэнтры аператара сеткі чыгунак.
Як растлумачылі ва ўстанове, графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы свята «Купалье» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе 5–6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
— Так, 5 ліпеня ў дадатак да дзеючага раскладу прызначана 9 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа паведамленнем Магілёў — Копысь — Магілёў і Орша — Копысь — Орша. А 6 ліпеня дадаткова прызначанае 5 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа паведамленнем Копысь — Магілёў і Копысь — Орша, — удакладнілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Таксама 5 ліпеня цягнікам міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 705/706 Полацк — Магілёў — Полацк прадугледжаны дадатковы прыпынак на станцыі Копысь.
— Такім чынам з улікам дзейнага графіка руху 5 і 6 ліпеня на станцыі Копысь будуць рабіць прыпынкі 29 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста, — рэзюмавалі ва ўстанове.
Дарэчы, папярэдні продаж праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа адчыняецца за 10 сутак да даты адпраўлення цягніка. Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам», з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах БЧ.