Top.Mail.Ru

БЧ у перыяд красавіцкіх і майскіх свят перавезла больш як 2,3 млн пасажыраў

Беларуская чыгунка ў перыяд красавіцкіх і майскіх свят перавезла больш як 2,3 млн пасажыраў ва ўсіх відах зносін, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.



Асноўная доля прыпадае на перавозкі рэгіянальнымі лініямі эканамкласа — каля 70 працэнтаў. У міжнародных зносінах паслугамі БЧ скарысталіся больш за 150 тыс. чалавек.

«БЧ было назначана дадаткова больш як 100 паяздоў. Выкарыстаны практычна ўвесь рухомы састаў, які прызначаны для перавозкі пасажыраў», — расказаў журналістам першы намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення БЧ Канстанцін Бояр.


Традыцыйна найбольшым попытам карыстаюцца маршруты, якія злучаюць Мінск і абласныя цэнтры. Лагістыка паяздоў бізнес-класа дае магчымасць на працягу дня за кароткі час перамясціцца з аднаго горада ў іншы.

У зносінах з Расійскай Федэрацыяй запатрабаваны такія напрамкі, як Санкт-Пецярбург, Масква і ўзбярэжжа Каўказа.

Як дадаў Канстанцін Бояр, пасажыры могуць выбраць розныя варыянты праезду — дзённае ці начное перамяшчэнне. У зносінах з Расіяй баланс падзяліўся такім чынам, што каля 26 працэнтаў прыпадае на перавозкі паяздамі «Ластаўка».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю