Пагрузка караняплодаў праходзіць на 23 станцыях Беларускай чыгункі. У гэтым годзе перавозка арганізавана ў ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» і ААТ «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат». Усяго плануецца перавезці чыгуначным транспартам звыш 2 млн т гэтай салодкай прадукцыі ўраджаю бягучага года.
Як адзначылі ў прэс-службе, БЧ прымае ўсе неабходныя меры па арганізацыі перавозкі буракоў на заводы краіны ў поўным аб’ёме.