Top.Mail.Ru

БЧ з 13 снежня ўводзіць новы графік руху цягнікоў

БЧ з 13 снежня ўводзіць новы графік руху цягнікоў, які будзе дзейнічаць на працягу наступнага года. Што зменіцца, журналістам расказаў намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Сяргей Шэмет, перадае БелТА.


Сяргей Шэмет адзначыў, што пры падрыхтоўцы графіка ўлічаны попыт на перавозкі па напрамках і днях тыдня, сезонныя змены пасажырапатоку, а таксама патрабаванні дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне транспарту. На напрамках, дзе асабліва запатрабаваны рэгулярныя перавозкі, павялічана частата курсіравання цягнікоў.

Усяго прадугледжана курсіраванне 380 пар пасажырскіх цягнікоў, з іх 29 — у міжнародных зносінах, 22 і 32 — на міжрэгіянальных лініях бізнес-класа і эканомкласа, 17 і 250 пар — на рэгіянальных лініях бізнес-класа і эканомкласа адпаведна. У зносінах з гарадамі-спадарожнікамі Мінска прадугледжана 30 пар цягнікоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю