Top.Mail.Ru

БЧ захоўвае дзеючыя тарыфы на перавозку грузаў у 2027 годзе ў міжнародных зносінах

Для прыцягнення дадатковых грузапатокаў Беларуская чыгунка захавала тарыфы на перавозку грузаў у міжнародных зносінах на ўзроўні, які дзейнічаў у 2026 годзе. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.



У Ташкенце 27-30 кастрычніка адбылася XXXV Тарыфная канферэнцыя чыгуначных адміністрацый — удзельніц Тарыфнага пагаднення краін СНД. Разам з іншымі чыгуначнымі адміністрацыямі ў ёй удзельнічала дэлегацыя Беларускай чыгункі.

На Тарыфнай канферэнцыі прынята Тарыфная палітыка чыгунак дзяржаў — удзельніц СНД на перавозкі грузаў у міжнародных зносінах у 2027 годзе.

«У Тарыфную палітыку СНД уключаны тарыфныя ўмовы на перавозку грузаў у вагонах і кантэйнерах па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама звязаныя з гэтым работы, паслугі. У мэтах прыцягнення дадатковых грузапатокаў Беларускай чыгункай захаваны тарыфы на ўзроўні, які дзейнічаў у 2026 годзе», — расказалі ў прэс-цэнтры.

У 2027 годзе функцыі Упраўлення справамі Тарыфнай палітыкі будзе выконваць у адпаведнасці з рашэннем Тарыфнай канферэнцыі чыгуначная адміністрацыя Казахстана.

Тарыфная палітыка СНД з’яўляецца важнейшым інструментам у развіцці міжнародных чыгуначных грузавых перавозак, павышэнні іх канкурэнтаздольнасці з улікам захавання балансу інтарэсаў перавозчыка і спажыўца паслуг чыгуначнага транпарту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю