Пяцідзённы адукацыйны інтэнсіў «Восеньскі ўніверсітэт-2026» стартуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 2 лістапада. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Заняткі будуць праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце на адукацыйным партале БДУ. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвочыя: школьнікі, студэнты, магістранты і аспіранты, незалежна ад месца вучобы і пражывання. Удзельнікам прапануюць 20 курсаў розных тэматык, сярод якіх «Антычная філасофія», «Сацыялогія шлюбу і сям’і», «Камп'ютарная графіка для школьнікаў», «Нумізматыка і баністыка». Пры гэтым колькасць выбраных заняткаў не абмежавана.
Дадзеная ініцыятыва накіравана на пашырэнне і паглыбленне ведаў у галіне гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін, засваенне новага матэрыялу і стварэнне ўмоў для самаадукацыі.
«Рэгістрацыя на праграму адкрыта на працягу ўсіх дзён работы, далучыцца можна ў любы момант. Для гэтага неабходна запоўніць форму і зарэгістравацца ў асабістым кабінеце адукацыйнага партала БДУ», — растлумачылі ў БДУ.
Па заканчэнні навучання ўдзельнікам «Восеньскага ўніверсітэта-2026» выдадуць электронныя сертыфікаты. Арганізатарам мерапрыемства выступае Галоўнае ўпраўленне адукацыйнай дзейнасці БДУ.