Top.Mail.Ru

БДУ запрашае старшакласнікаў пражыць тыдзень студэнцкага жыцця на асенніх канікулах

У Беларускім дзяржаўным універсітэце пачынаецца новы сезон праекта «Студэнт БДУ на тыдзень». Падаць заяўку можна да 26 кастрычніка ўключна. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ВНУ.

Каб прыняць удзел у праекце, неабходна напісаць матывацыйнае пісьмо на тэму «Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень?» і падаць заяўку праз Telegram-бот, спасылка на які размешчана на сайце ўніверсітэта. Выбраць можна толькі адзін факультэт.

Праект пройдзе ў час асенніх школьных канікулаў — з 2 па 6 лістапада. Удзельнікі змогуць наведаць заняткі і студэнцкія мерапрыемствы, пазнаёміцца з выкладчыкамі і адміністрацыяй БДУ. У праграму таксама ўключаны экскурсіі на вядучыя прадпрыемствы і ў арганізацыі Беларусі. Яны дазволяць школьнікам акунуцца ў прафесійнае асяроддзе, пазнаёміцца з патэнцыяльнымі работадаўцамі і даведацца аб рабоце прадпрыемстваў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 10-11-х класаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў, якія пражываюць у Мінску або маюць магчымасць штодзённа прыязджаць у сталіцу на час праекта.

Як расказалі ў ВНУ, праект «Студэнт БДУ на тыдзень» праводзіцца з кастрычніка 2016 года ў час асенніх і вясенніх школьных канікулаў. Першай пляцоўкай праекта стаў факультэт журналістыкі БДУ. За гэты час яго ўдзельнікамі сталі больш як 2 тыс. навучэнцаў з розных рэгіёнаў краіны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю