Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі правядзе дзень адчыненых дзвярэй 3 студзеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
У першую суботу Новага года ў БДУІР абітурыентам і іх бацькам раскажуць аб правілах паступлення, адукацыйных праграмах і асаблівасцях навучання ў адным з вядучых тэхнічных універсітэтаў краіны.
«Падчас мерапрыемства будучыя абітурыенты змогуць пазнаёміцца з факультэтамі БДУІР, умовамі прыёму ў 2026 годзе, напрамкамі падрыхтоўкі, а таксама атрымаць індывідуальныя кансультацыі ад прадстаўнікоў прыёмнай камісіі, выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта. Будуць працаваць кансультацыйныя пункты факультэтаў і Мінскага радыётэхнічнага каледжа, дзе ўдзельнікі змогуць задаць пытанні аб спецыяльнасцях, прахадных балах, тэрмінах падачы дакументаў і перспектывах працаўладкавання выпускнікоў», — расказалі ў прэс-службе.