Top.Mail.Ru

БДУКМ і Дзяржаўны інстытут мастацтваў і культуры Узбекістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

БДУКМ і Дзяржаўны інстытут мастацтваў і культуры Узбекістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Універсітэт наведаў прарэктар па навуковай рабоце і інавацыях Дзяржаўнага інстытута мастацтваў і культуры Узбекістана Бахціёр Якубаў.

Галоўным вынікам сустрэчы стала падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве. Новы дакумент адкрывае магчымасці для рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў: сумесных навуковых канферэнцый, студэнцкіх тэатральных фестываляў і міжкультурных праектаў.

Для замежнага госця правялі азнаямленчую экскурсію: Бахціёр Якубаў агледзеў музейную экспазіцыю ўніверсітэта, наведаў практычны занятак на кафедры харэаграфіі і ацаніў магчымасці шматфункцыянальнага спартыўна-культурнага цэнтра БДУКМ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю