Top.Mail.Ru

Бела­рус­кія вес­ля­ры па­спя­хо­ва вы­сту­пі­лі на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Поль­шчы

Беларускія весляры на байдарках і каноэ заваявалі сем узнагарод чэмпіянату свету 2026 года, які завяршыўся ў нядзелю ў польскай Познані.



Праграму спаборніцтваў завяршылі адзіночныя заезды на самай доўгай дыстанцыі — 5 км. Наш канаіст Іван Патапенка замкнуў пяцёрку наймацнейшых, у байдарцы Уладзіслава Скрыганава паказала шосты рэзультат, а Алег Юрэня заняў 11-е месца.

Усяго з чэмпіянату свету беларускія весляры з улікам паралімпійскіх дысцыплін павязуць сем узнагарод (1-1-5), столькі медалёў было здабыта на галоўным старце сезона год таму. «Золата» ў каноэ-двойцы на 200 метраў заваявалі Юлія Трушкіна і Іна Нядзелькіна, «серабро» ў параканоэ ўзяў Ілья Таўпянец (VL1).

Бронзавымі прызёрамі сталі Алена Наздрова (500 м), Марыя Папічыч (5000 м), Андрэй Жолабаў (200 м), Ангеліна Барданоўская і Іна Нядзелькіна (500 м), а таксама Настасся Мяснікова (параканоэ). На канале ў Познані выступіла больш як 800 атлетаў з 77 краін, нашу каманду прадставілі 25 весляроў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю