Сёння абласныя «Дажынкі» прымае горад энергетыкаў — Белаазёрск. Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Пархомчык адзначыў, што гэтае свята чакалі ўсе — і героі жніва, і жыхары абноўленага горада:
— Па настроі людзей адчуваецца, што гэтае свята чакалі ўсе. Спадзяюся, што нам удалося стварыць добрую святочную атмасферу для ўсіх і перш за ўсё для нашых аграрыяў. Менавіта дзякуючы вашай працы і ўпартасці вобласць сабрала рэкордны ўраджай — 1,7 мільёна тон (пакуль без кукурузы).
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрый Шулейка зачытаў віншаванне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі:
— Настойлівасць, адказнасць, граматная арганізацыя ўсіх працэсаў дазволілі вам дасягнуць выдатных вынікаў, павялічыўшы леташнія паказчыкі як па ўраджайнасці, так і па намалоце. Дзякуючы каманднаму духу і згуртаванасці палова вашых раёнаў пераадолела стотысячны рубеж.
Міхаіл ДАНІЛКОВІЧ, фота Лізаветы ГОЛАД