US News and World склаў Топ-50 краін свету, паведамляе «Мінская Праўда».
Згодна з рэйтынгам, Беларусь абыйшла такія краіны, як Бельгія, Польшча, Аўстрыя, Нарвегія і інш. У тройку лідараў увайшлі ЗША, Кітай і Расія. Характэрна, што ў спісе няма ніводнай з краін Балтыі.
US News and World Report у партнёрстве з BAV Group і Уортанскай школай бізнесу Пенсільванскага універсітэта штогод складае рэйтынг самых уплывовых краін свету. Як адзначае выданне, працэс іх вызначэння складаны. Улада праяўляецца ў шматлікіх формах: ад ваеннай і эканамічнай моцы да палітычнага і культурнага ўплыву. Гэтыя краіны ствараюць глабальныя эканамічныя мадэлі, падтрымліваюць моцнае войска і фарміруюць знешнюю палітыку, наступствы якой адбіваюцца на ўсім свеце.