Top.Mail.Ru

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Мінбудархітэктуры, Мінпраму, Беллеспапераму, Белнафтахіму даручана забяспечыць водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гэтай гуманітарнай дапамогі. Мінтранс і МНС адказныя за арганізацыю яе дастаўкі.

У складзе гуманітарнай дапамогі — медыцынскае абсталяванне для аснашчэння ўстаноў аховы здароўя і будматэрыялы.

Нагадаем, 13 красавіка ў Таджыкістане было зафіксавана некалькі землетрасенняў.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю