Саветам Міністраў са згоды кіраўніка дзяржавы прынята рашэнне аб аказанні гуманітарнай дапамогі Венесуэле ў сувязі з разбуральнымі наступствамі магутных землетрасенняў, якія адбыліся 24 чэрвеня 2026 года. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
У склад гуманітарнага грузу плануецца ўключыць маёмасць для забеспячэння жыццядзейнасці, мотапомпы, кампрэсарную станцыю, а таксама 12 т медыцынскай прадукцыі.
Агульная сума гуманітарнай дапамогі з улікам дастаўкі грузу складзе больш за 1 млн рублёў.