Беларус Андрэй Мядзюн заваяваў сярэбраны медаль Кубка свету па ўшу, паведамілі БелТА ў прэс-службе РЦАП «Стайкі».
Спаборніцтвы праходзілі ў кітайскім Макаа. Мядзюн дайшоў да фіналу ў вагавой катэгорыі да 80 кг, дзе з лікам 0:2 уступіў прадстаўніку Алжыра.
Усяго ўдзел у Кубку свету па ўшу прынялі спартсмены з 21 краіны, якія разыгралі 17 камплектаў узнагарод.