Top.Mail.Ru
230

Беларусь атрымала права экспартаваць мяса індычкі ў Кітай

Беларусь атрымала права экспартаваць мяса індычкі ў Кітай, паведамляе БелТА.


Пратакол, які афіцыйна дазваляе беларускім прадпрыемствам ажыццяўляць пастаўкі мяса індычкі на кітайскі рынак, падпісаны ў час афіцыйнага візіту ў Шанхай намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Смільгіня. Пытанне абмяркоўвалася на двухбаковых перагаворах паміж беларускай дэлегацыяй і кіраўніцтвам Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР.

«Дакумент замацоўвае ўзгодненыя патрабаванні да ветэрынарна-санітарнага кантролю, сертыфікацыі і ўмоў вытворчасці, што пацвярджае высокі ўзровень даверу да беларускай сістэмы забеспячэння бяспекі харчовай прадукцыі. Атрыманне доступу да кітайскага рынку мяса індычкі — стратэгічна важны крок для беларускіх вытворцаў. Кітай з’яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце імпарцёраў мясной прадукцыі, і выхад на гэты рынак адкрывае новыя магчымасці для дыверсіфікацыі экспарту, росту вытворчасці і ўмацавання пазіцый беларускай аграрнай галіны на міжнароднай арэне», — расказалі ў прэс-службе.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прадоўжыць работу па падрыхтоўцы прадпрыемстваў да сертыфікацыі і пачатку паставак у самыя кароткія тэрміны.

Іван Смільгінь прыняў удзел у другой тэматычнай канферэнцыі «Паглыбленне механізма супрацоўніцтва, садзейнічанне гандлю сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыяй», якая праводзіцца ў рамках глабальнай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Мерапрыемства, арганізаванае Галоўным мытным упраўленнем КНР, праходзіць раз у два гады і аб’ядноўвае прадстаўнікоў краін-партнёраў для вырашэння пытанняў, звязаных з бяспекай харчовай прадукцыі, устараненнем гандлёвых бар’ераў і развіццём узаемавыгаднага аграрнага супрацоўніцтва.

Беларускі бок прыняў удзел у падпісанні Статута аб механізме супрацоўніцтва ў галіне бяспекі харчовай прадукцыі пры імпарце і экспарце, які стварае платформу для аператыўнага абмену інфармацыяй, кансультацый і сумеснага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў сферы харчовай бяспекі паміж усімі ўдзельнікамі ініцыятывы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю