Top.Mail.Ru
60

Беларусь будзе развіваць супрацоўніцтва з Расіяй па падрыхтоўцы кадраў для атамнай энергетыкі

Спецыялiсты Беларусі і Расіі абмеркавалі падыходы ў галіне падрыхтоўкі кадраў для атамнай энергетыкі. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве энергетыкі.



Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва разгледжаны ў рамках рабочага візіту ў тэхнічную акадэмію «Расатама» беларускай дэлегацыі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі і беларускай АЭС. Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы МАГАТЭ. У рамках візіту беларускім спецыялістам прадстаўлены расійскі вопыт у сферы развіцця ядзернай энергетычнай інфраструктуры, уключаючы пытанні ўмацавання кадравага патэнцыялу атамнай галіны. 

Пры садзейнічанні тэхнічнай акадэміі «Расатама» для беларускай АЭС было падрыхтавана каля 800 чалавек эксплуатацыйнага персаналу, эфектыўна рэалізаваны навучальныя праграмы па комплексе напрамкаў. Супрацоўніцтва працягваецца і будзе і далей развівацца з улікам планаў па далейшым развіцці ў Беларусі атамных генерыруючых магутнасцей. 

Абмеркаваны падыходы па далейшым узаемадзеянні ў галіне падрыхтоўкі кадраў для галіны, а таксама фарміраванні і ўдасканаленні сістэмы кіравання ядзернымі ведамі. Асаблівая ўвага нададзена напрамкам супрацоўніцтва з МАГАТЭ па пытаннях развіцця кадравага патэнцыялу. 

Як адзначыў дырэктар па міжнародным супрацоўніцтве тэхнічнай акадэміі «Расатама» Віктар Мазепаў, вынікі супрацоўніцтва Беларусі і МАГАТЭ, праведзеныя ацэначныя місіі дэманструюць высокую прыхільнасць краіны прынцыпу забеспячэння бяспекі.

«Місіі прадэманстравалі адпаведнасць праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС неабходным міжнародным патрабаванням бяспекі і гатоўнасць персаналу да яе эксплуатацыі. Сёння Беларуская АЭС-добры прыклад для краін — пачаткоўцаў у ядзернай энергетыцы», — падкрэсліў ён.


Падчас візіту беларуская дэлегацыя наведае Ленінградскую АЭС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю