Top.Mail.Ru

Беларус Бяляеў стаў трэцім на першынстве Еўропы па барацьбе сярод глухіх

Беларус Мікалай Бяляеў заваяваў бронзу першынства Еўропы па барацьбе сярод спартсменаў з парушэннямі слыху, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.

Кантынентальны форум праходзіць у армянскім Цахкадзоры. У першы дзень турніру на дыван выйшлі юныя прадстаўнікі грэка-рымскага стылю барацьбы, Мікалай Бяляеў заняў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 51 кілаграма сярод юнакоў да 17 гадоў. Чэмпіёнам стаў Юсуф Дагру з Турцыі, серабро — у армяніна Давіда Аруцюняна.

27 і 28 лістапада ў Цахкадзоры пройдуць спаборніцтвы ў дарослых барцоў класічнага стылю. Прызёры ў вольнай барацьбе вызначацца з 29 лістапада па 1 снежня, у нядзелю на турніры выступяць юнакі і дзяўчаты, у панядзелак і аўторак — вопытныя атлеты. Усяго чэмпіянат Еўропы сабраў каля 300 спартсменаў і членаў дэлегацый з 11 краін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю