Top.Mail.Ru

Беларусь гатова спрасціць перасячэнне дзяржграніцы для прыгранічнага насельніцтва Украіны для збору грыбоў і ягад

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай Украіне з прапановай арганізаваць сезонны пропуск яе прыгранічнаму насельніцтву на тэрыторыю Беларусі для збору дзікаросаў, паведамляе БелТА.



У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі: «Беларускім бокам робяцца захады, накіраваныя на арганізацыю сезоннага спрошчанага пропуску ў Рэспубліку Беларусь для ўкраінскіх грамадзян, якія пражываюць у памежжы, у мэтах збору дзікаросаў на нашай тэрыторыі. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі гатовы арганізаваць спрошчанае перасячэнне дзяржаўнай граніцы праз тры ўчасткі пропуску: Мутвіца, Хінічаў і Селішча. Нота з адпаведнымі прапановамі сёння перададзена часоваму паверанаму ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Івану Навіцкаму ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі».

«Падкрэсліваем: гэта не палітычны жэст, — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве. — Гэта рацыянальная, прадыктаваная жыццём прапанова ў інтарэсах простых людзей, якія пражываюць у памежжы. Лес для іх — сур’ёзная дапамога ў хатняй гаспадарцы. Мы разумеем гэта і прапануем адладжаны механізм, які дазваляе захаваць звыклы ўклад жыцця без узвядзення штучных бар’ераў».

«Чакаем адказу ад украінскага боку. Перакананыя, што нават у бягучых няпростых умовах падобныя крокі — нармальная практыка добрасуседскіх адносін», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю