Top.Mail.Ru

Беларусь і ААН падпісалі рамачную праграму супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага развіцця на 2026—2030 гады

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў і пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў 29 снежня падпісалі рамачную праграму супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне ўстойлівага развіцця на 2026—2030 гады. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.



У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі прадстаўніцтваў агенцтваў сістэмы ААН у Беларусі.

Удзельнікі адзначылі важнасць сумеснай работы ў 2025 годзе па рэалізацыі шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама супрацоўніцтва Беларусі і агенцтваў сістэмы ААН у кантэксце дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў цэлым.

Міністр замежных спраў выказаў пазітыўную ацэнку шматгадоваму супрацоўніцтву Беларусі і ААН, акцэнтаваўшы ўвагу на ўнёску Беларусі як краіны — заснавальніцы арганізацыі ў прасоўванне пазітыўнага парадку дня ў ААН, накіраванага на пабудову справядлівага і шматпалярнага свету.

Падпісаная Рамачная праграма з’яўляецца стратэгічна выверанай дарожнай картай, якая цалкам сінхранізавана з нацыянальнымі прыярытэтамі Беларусі — Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года і Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на 2026—2030 гады, якая была прынята 19 снежня на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу.

У Рамачнай праграме вызначаны чатыры стратэгічныя прыярытэты і адпаведныя доўгатэрміновыя вынікі па рэалізацыі кожнага з прыярытэтаў — чалавечае развіццё і дабрабыт для ўсіх, інклюзіўная і ўстойлівая эканамічная трансфармацыя, чыстае навакольнае асяроддзе для забеспячэння жыццядзейнасці людзей, інстытуцыйныя асновы для міру і развіцця.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю