Беларусь і Аман маюць намер узаемна адкрыць пасольствы ў Маскаце і Мінску. Аб гэтым было заяўлена ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам, паведамляе БелТА.
«Учора, спадар Прэзідэнт, вы прапанавалі абмяняцца пасольствамі ў Мінску і Маскаце. Мы вітаем гэта», — сказаў Султан Амана.
Аляксандр Лукашэнка наконт гэтага сказаў: «Мы прынялі рашэнне. І мы абавязкова рэалізуем гэту задуму. Гэта цалкам прагматычна. Не таму, што мы з вамі старыя сябры. А таму, што гэта прагматычна. Мы пачынаем сур’ёзнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. І паслы будуць тут як лакаматывы, маторы развіцця нашага супрацоўніцтва».