Беларусь і Аман плануюць стварыць сумесны інвестыцыйны фонд, які сканцэнтруецца на прапрацоўцы інвестпраектаў у розных сферах. Пра гэта журналістам заявіў прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдэльсалам Махамед аль-Муршыдзі, паведамляе БелТА.
Адным з прыярытэтаў супрацоўніцтва з Беларуссю Абдэльсалам Махамед аль-Муршыдзі назваў стварэнне сумеснага беларуска-аманскага інвестыцыйнага фонду, які дазволіць інвесціраваць у праекты ў Беларусі. Аманскі бок ужо мабілізаваў каманду, якая ў бліжэйшы час прыбудзе ў Мінск і прыступіць да штодзённай работы ў офісе.
«Фонд сканцэнтруецца на прапрацоўцы інвестыцыйных праектаў у галіне прамысловасці, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама ў іншых сектарах», — адзначыў ён.