Top.Mail.Ru
228

Беларусь і Аман рыхтуюцца да ўзаемнай адмены віз

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ № 351, якім ухваліў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Амана аб узаемнай адмене віз, паведамляе БелТА.



Міжнароднай дамовай прадугледжана, што грамадзяне абедзвюх краін-уладальнікі нацыянальных пашпартоў, сапраўдных не менш за 6 месяцаў з даты ўезду, будуць вызваленыя ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду і транзіту, калі працягласць іх бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі прымаючага боку не перавышае 30 дзён з даты ўезду, а агульная працягласць знаходжання на працягу каляндарнага года — 90 дзён.

Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам, спрашчэнню ўзаемных паездак грамадзян.

На правядзенне перагавораў па праекце Пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю