Беларусь і Аман увялі бязвізавы рэжым. Пра гэта БелТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
17 сакавіка ўступіла ў сілу пагадненне паміж Урадам Беларусі і Урадам Амана аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў звычайных нацыянальных пашпартоў.
Гэты крок стаў працягам дамоўленасцяў, дасягнутых паміж Прэзідэнтам Беларусі і Султанам Амана, накіраваных на актывізацыю турыстычных, адукацыйных, бізнес-патокаў паміж дзвюма краінамі.
Грамадзяне Беларусі і Амана могуць уязджаць, выязджаць, перамяшчацца транзітам і знаходзіцца на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў без віз тэрмінам да 30 дзён і сумарна не больш за 90 дзён у каляндарным годзе.
Тэрмін дзеяння пашпарта пры гэтым павінен складаць не менш за 6 месяцаў.