Беларусь і Іран абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў сферы ваеннай журналістыкі, інфармацыйнай і культурнай дзейнасці, паведамляе Міністэрства абароны.
У дадзены момант кіраўнікі ваенных СМІ і ўпраўлення інфармацыі Мінабароны Беларусі знаходзяцца ў Іране з дзелавым візітам. Дэлегацыю ўзначальвае начальнік упраўлення інфармацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксей Ціцкі.
Адным з актуальных пытанняў на сустрэчы кіраўнікоў беларускай і іранскай дэлегацый стаў абмен вопытам датычна процідзеяння інфармацыйным пагрозам. Абмеркавалі бакі і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж ваеннымі ведамствамі дзвюх краін (у тым ліку сумесныя медыяпраекты, напрыклад, якія асвятляюць розныя бакі традыцый і культур Беларусі і Ірана). А. Ціцкі выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы ваенных ведамстваў дзвюх дзяржаў будуць развівацца на аснове дружбы і ўзаемных інтарэсаў.