Top.Mail.Ru

Беларусь і Кітай супрацьстаяць гегемоніі, бясчынству і сілавому дыктату

Пад стратэгічным кіраўніцтвам Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кітайска-беларускія адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства дынамічна развіваюцца. Аб гэтым заявіў аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве КНР у Беларусі Лю Чжэ на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 98-годдзя з дня стварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая.



Аташэ нагадаў, што ў чэрвені беларускі лідар здзейсніў паспяховы візіт у Кітай.

— Кіраўнікі дзвюх дзяржаў вызначылі новыя перспектывы развіцця адносін паміж Кітаем і Беларуссю. З радасцю адзначаю, што як важны складнік двухбаковых адносін сувязі паміж узброенымі сіламі Кітая і Беларусі бесперапынна паглыбляюцца, прыносяць важкі плён практычнага супрацоўніцтва, — адзначыў Лю Чжэ. — Так, 9 мая Народна-вызваленчая армія Кітая накіроўвала парадны разлік для ўдзелу ў парадзе, што зрабіла Беларусь адзінай краінай, куды Кітай накіроўваў парадныя падраздзяленні два гады запар, а таксама рэкардсменам па колькасці прынятых кітайскіх ваенных парадных разлікаў. Гэта відавочна сведчыць аб выключна высокім узроўні і асаблівым характары адносін паміж нашымі арміямі.

5.jpg

Кітай цвёрда прытрымліваецца шляху мірнага развіцця і нязменна праводзіць абарончую нацыянальную палітыку. 

— З моманту заснавання КНР кітайская армія ніколі не ініцыявала ніводнага канфлікту і не ўрывалася ні на пядзю чужой тэрыторыі, — адзначыў аташэ. — У апошнія тры гады рост абаронных выдаткаў Кітая стабільна складае 7,2%, пры гэтым доля ваенных выдаткаў у ВУП краіны на працягу многіх гадоў застаецца меншай за 1,5%, што ніжэй за сярэднесусветны паказчык. Пры гэтым Кітай застаецца адзінай буйной дзяржавай у свеце, якая яшчэ не дасягнула поўнага нацыянальнага ўз’яднання. Пытанне Тайваня з’яўляецца ядром ключавых інтарэсаў Кітая.

2.jpg

Аташэ нагадаў, што сёлета спаўняецца 80 гадоў з дня Перамогі кітайскага народа ў Вайне супраціўлення японскім захопнікам і ў Другой сусветнай вайне, а таксама Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

— 80 гадоў таму нашы арміі поруч ваявалі супраць фашысцкіх агрэсараў, змацаваўшыся баявым брацтвам, — нагадаў Лю Чжэ. — А сёння кітайская армія гатовая разам з беларускай арміяй захоўваць урокі вайны, адстойваць гістарычную памяць і праўду, паглыбляць ваеннае супрацоўніцтва і сумесна супрацьстаяць гегемоніі, бясчынству і сілавому дыктату, уносячы яшчэ большы ўклад у абарону міру і стабільнасці ва ўсім свеце.

1.jpg

Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) стала адной з самых магутных і тэхналагічных армій свету. Гэта адзначыў міністр абароны Віктар ХРЭНІН.

— 1 жніўня 1927 года — гэта дзень, калі нарадзілася армія новага тыпу, якая адданая свайму народу і кіруецца Камуністычнай партыяй Кітая. З першых дзён свайго існавання НВАК упісала ў гісторыю Кітая і ўсяго свету гераічныя старонкі мужнасці, самаахвяравання і бязмежнай адданасці Радзіме, — падкрэсліў Віктар Хрэнін. — Яна прайшла слаўны шлях ад абароны рэвалюцыйных заваёў да станаўлення адной з самых магутных, тэхналагічных і прафесійных армій свету, надзейнага гаранта суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і працвітання Кітая.

6.jpg

Як адзначыў міністр абароны, Беларусь высока цэніць выдатную ролю НВАК у падтрыманні глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці. 

— Кітайскае армія — гэта не толькі шчыт Кітая, але і важны элемент міжнароднай бяспекі, яна актыўна ўдзельнічае ў міратворчых місіях ААН, дзейнасці ў рамках ШАС і барацьбе з новымі выклікамі і пагрозамі, — падкрэсліў Віктар Хрэнін. — Асабліва хачу падкрэсліць дасягнуты высокі ўзровень двухбаковых адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем. Наша ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва — найважнейшы складнік гэтых адносін. Паспяховае правядзенне сумесных трэніровак і вучэнняў, супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі ваенных кадраў, абмен дэлегацыямі экспертнага ўзроўню наглядна дэманструюць наш узаемны давер і агульную прыхільнасць умацаванню абараназдольнасці абедзвюх дзяржаў. Мы цэнім канструктыўны дыялог, абмен вопытам і шчыльную каардынацыю паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін.

Кіраўнік абароннага ведамства заявіў, што Беларусь мае цвёрды намер і ў далейшым паглыбляць і пашыраць плённае супрацоўніцтва з Народна-вызваленчай арміяй Кітая ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

— Мы ўпэўнены, што сяброўства і ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Кітаем будуць і надалей мацнець, уносячы ўклад у бяспеку нашых дзяржаў і народаў, а таксама падтрыманне міру на планеце, — перакананы Віктар Хрэнін.

Мікалай ЛІТВІНАЎ.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю