Top.Mail.Ru

Беларусь і КНДР рыхтуюцца да ўзаемнай адмены віз

Беларусь і КНДР рыхтуюцца да падпісання двухбаковага пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

Паводле слоў Максіма Рыжанкова, ужо гатовы праект адпаведнага двухбаковага пагаднення, засталося ўрэгуляваць толькі некаторыя тэхнічныя моманты.

«У бліжэйшы час мы яго падпішам. У мяне адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў КНДР. З ёю мы абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых адносін, у тым ліку дамовіліся аб бліжэйшых кантактах па лініі МЗС і якраз аб падпісанні шэрага пагадненняў, у тым ліку гэтага важнага пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян», — расказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю