Top.Mail.Ru
56

Беларусь і Куба рыхтуюцца да чарговага пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Віталь Барчук 12 сакавіка сустрэўся з першым намеснікам міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый Рэспублікі Куба, сустаршынёй беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Карласам Луісам Хорхе Мендэсам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.


Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-кубінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. На сустрэчы была пацверджана ўзаемная гатоўнасць да пашырэння існуючых і распрацоўкі новых механізмаў узаемадзеяння. Акрамя таго, быў разгледжаны ход рэалізацыі дзеючых паміж Беларуссю і Кубай пагадненняў у галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання.

Суразмоўцы таксама абмяняліся думкамі аб магчымых тэрмінах правядзення чарговага пасяджэння беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Па выніках перагавораў былі вызначаны ключавыя кірункі сумеснай работы на бліжэйшую перспектыву.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю