Беларусь і М’янма падпісалі пагадненне аб узаемнай адмене віз, паведаміла БелТА.
Дакумент быў падпісаны па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і выконваючага абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М’янма, старшыні Камісіі Нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайна.
З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, з м’янманскага — саюзны міністр замежных спраў Тан Свэ.