Top.Mail.Ru

Беларусь і Манголія зацвердзілі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва на 2027-2029 гады

Беларусь і Манголія па выніках перагавораў у Мінску на вышэйшым узроўні прынялі пакет дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, перадае БелТА.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваёй заяве па выніках перагавораў выказаў перакананне, што падпісаныя дакументы і дасягнутыя дамоўленасці прынясуць адчувальную эканамічную выгаду абедзвюм краінам і паслужаць далейшаму павышэнню дабрабыту народаў Беларусі і Манголіі.

Падпісана дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі ў 2027-2029 гадах.


Паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін заключана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы спорту.

Прынята дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі ў 2027-2029 гадах. Заключаны таксама мемарандум у сферы лёгкай прамысловасці.

Паміж мытнымі ведамствамі дзвюх краін падпісана пагадненне аб узаемным прызнанні інстытутаў упаўнаважанага эканамічнага аператара.


Заключаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі і Нацыянальным цэнтрам акрэдытацыі Манголіі.

На рэгіянальным узроўні падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах паміж Гомельскім аблвыканкамам і адміністрацыяй Баянхонгарскага аймака. Заключана таксама пагадненне паміж Магілёўскай вобласцю і аймакам Хэнцій аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным, адукацыйным і сельскагаспадарчым супрацоўніцтве.

Аб супрацоўніцтве дамовіліся Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі і Мангольская нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю