Top.Mail.Ru

Беларусь і Расія абмяркоўваюць стварэнне вытворчасці электрацягнікоў у Баранавічах

Стварэнне вытворчасці электрацягнікоў у Баранавічах абмеркавана на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка з генеральным дырэктарам Расійскай машынабудаўнічай кампаніі АТ «Трансмашхолдынг» Кірылам Ліпай, паведамляе БелТА. 




«Прадметна абмеркаваны стан і перспектывы пашырэння доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж беларускімі прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія ўваходзяць у структуру „Трансмашхолдынга“. Разгледжаны пытанні рэалізацыі сумеснага праекта па стварэнні зборачнай вытворчасці электрацягнікоў у Баранавічах, вытворчасці і пастаўкі рухавікоў унутранага згарання Каломенскага завода для БЕЛАЗа, паглыблення прамысловай кааперацыі з беларускай кампаніяй „Тэхналіт“ (вырабляе камплектуючыя і запасныя часткі да розных відаў тэхнікі)», — расказалі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю