Гэта пытанне закранае нацыянальныя інтарэсы кожнай з краін. «Цяпер мы маем падпісаны дагавор, і літаральна ў бліжэйшы час павінны фіналізаваць свае дамоўленасці, падпісаўшы правілы, па якіх будзе працаваць адпаведны рынак», — сказаў Дзяніс Мароз.
Міністр падкрэсліў, што ключавой асаблівасцю гэтага рынку стане ўзаемадзеянне суб’ектаў гаспадарання дзвюх краін па абмене электрычнай энергіяй. «Гэта павысіць надзейнасць і даступнасць электраэнергіі ў абедзвюх краінах», — падкрэсліў ён.
Беларусь і Расія ў бліжэйшы час падпішуць правілы работы агульнага рынку электраэнергіі
19.10.2026 | 08:49
Беларусь і Расія маюць намер у бліжэйшы час фіналізаваць дамоўленасці аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі — падпісаць правілы яго работы. Аб гэтым міністр энергетыкі Дзяніс Мароз заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БелТА.