Top.Mail.Ru
131

Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб умовах дзейнасці сумеснага ўніверсітэта

Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Валерый Фалькоў падпісалі міжурадавае пагадненне аб умовах дзейнасці Беларуска-расійскага універсітэта (БРУ). Цырымонія прайшла ў фармаце відэаканферэнцсувязі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Пагадненне стане новым этапам развіцця Саюзнай дзяржавы ў адукацыйнай і навуковай сферах. БРУ — буйны рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр, які рыхтуе інжынерныя кадры для рэальнага сектара эканомікі. Ва ўніверсітэце навучаюцца каля 5 тыс. студэнтаў па 28 беларускіх і 15 расійскіх адукацыйных праграмах. 19 студзеня 2026 года ўніверсітэт адзначыў 25-годдзе і з упэўненасцю глядзіць у будучыню.

Дакумент дасць магчымасць пашырыць падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для эканомікі дзвюх краін, развіваць сеткавыя адукацыйныя праграмы (ужо рэалізуюцца праекты з СПбПУ, БДТУ і іншымі ВНУ), узмацніць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне, уключаючы праекты ў галіне адытыўных тэхналогій, робататэхнікі, прамысловага ШІ, а таксама стварыць умовы для адкрыцця новых лабараторый і цэнтраў кампетэнцый.

БРУ прадаўжае трансфармацыю ў Міжнародны цэнтр інтэграцыі адукацыі, навукі і лічбавых тэхналогій, накіраваны на забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі і Расіі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю