Top.Mail.Ru

Беларусь і Расія падпісалі план сумесных мерапрыемстваў па супастаўнасці статыстычнай метадалогіі да 2029 года

Белстат і Расстат падпісалі план сумесных мерапрыемстваў па супастаўнасці ў сферы статыстычнай метадалогіі на 2027-2029 гады. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Белстата.



У дакуменце вызначаны стратэгічныя напрамкі ў рабоце на наступны трохгадовы перыяд.

Старшыня Белстата Іна Мядзведзева акцэнтавала ўвагу на асаблівай сімвалічнасці бягучага года. «Тры дзесяцігоддзі стварэння адзінай статыстычнай прасторы дзвюх краін. За гэтыя гады плённай работы пройдзены каласальны шлях, а ўсе нашы дасягненні на гэтым шляху сталі магчымы дзякуючы ўзаемнай павазе і гатоўнасці ісці насустрач адзін аднаму — добрым і канструктыўным партнёрскім адносінам паміж Белстатам і Расстатам», — падкрэсліла яна.

Старшыня Белстата асабліва вылучыла стратэгічную значнасць дзейнасці Статыстычнага савета ў кантэксце функцыянавання Саюзнай дзяржавы. «Максімальная супастаўнасць якаснай статыстычнай інфармацыі з’яўляецца фундаментальнай асновай для фарміравання адзінай эканамічнай прасторы і рэальнай ацэнкі развіцця інтэграцыйных працэсаў», — заявіла Іна Мядзведзева.

  

Падпісанне адбылося ў Нясвіжы ў час 22-га пасяджэння Статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі. Кіраўнік Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Сяргей Галкін назваў мерапрыемства добрай пляцоўкай для абмену вопытам, тэхналогіямі, гарманізацыі падыходаў.

«Намецілі план работы на бліжэйшыя гады. Асноўная задача — гарманізацыя даных, каб нашы дзяржавы размаўлялі на адной мове. Мы прытрымліваемся усіх перадавых міжнародных рэкамендацый, сумесна выпрацоўваем рашэнні, у тым ліку кансалідавана ў рамках міжнародных арганізацый», — адзначыў Сяргей Галкін. 


На пасяджэнні абмяркоўваліся асноўныя напрамкі лічбавай трансфармацыі статыстыкі, мадэрнізацыя афіцыйнай статыстыкі, інтэграцыя даных з альтэрнатыўных крыніц у статыстычную вытворчасць на прыкладзе мабільнага пазіцыянавання і інш.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю