Беларусь і Расія падрыхтавалі сумесны даклад міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі «Аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах», паведамляе БелТА.
«Другі сумесны даклад міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах з’яўляецца чарговым пацвярджэннем цеснага расійска-беларускага ўзаемадзеяння ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва ў праваабарончай галіне, — адзначылі ў прэс-службе МЗС. — Дакумент накіраваны на прыцягненне ўвагі да выклікаў і пагроз, з якімі сутыкаецца сучасная міжнародная супольнасць у сферы правоў чалавека».
Сваім бесцырымонным падыходам да пытанняў заахвочвання і абароны правоў чалавека заходнія краіны поўнасцю перакрэсліваюць усе свае ж развагі аб універсальнасці правоў чалавека. Замест гэтага яны выкарыстоўваюць дадзеную праблематыку, каб угадзіць уласным палітычным інтарэсам для ўмяшання ва ўнутраныя справы непажаданых ім дзяржаў, якія маюць свой незалежны знешнепалітычны парадак дня і адстойваюць уласныя гістарычныя, культурныя, рэлігійныя каштоўнасці і нормы.
«Прыведзеныя ў гэтым дакладзе негатыўныя прыклады з сучаснасці і нядаўняга мінулага, у большасці сваёй шырока вядомыя, служаць вельмі пераканаўчым пацвярджэннем неабходнасці задзейнічання намаганняў усёй канструктыўна настроенай міжнароднай супольнасці для паспяховага супрацьстаяння гэтым выклікам. Толькі ў такім выпадку будзе магчыма поўнае выкараненне каланіялізму, неакаланіяльнага мыслення, расізму, расавай дыскрымінацыі і звязаных з імі відаў нецярпімасці. Падобная сістэма зможа таксама прадухіляць спробы асобных краін „падмяць“ пад сябе сістэму міжнароднага права і выкарыстоўваць яго ўніверсальныя праваабарончыя механізмы ў карыслівых мэтах», — падкрэслілі ў МЗС.
Рэспубліка Беларусь заўсёды выступала і прадаўжае выступаць за ўзаемапаважлівы дыялог у галіне міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях абароны і заахвочвання правоў чалавека.
Фота: БелТА