Аляксандр Турчын адзначыў, што эканамічны спектр беларуска-расійскіх узаемаадносін шырокі. Краіны, напрыклад, супрацоўнічаюць у энергетычнай і прамысловай сферах, у пытаннях забеспячэння харчовай бяспекі.
«Ідзе планамерная работа па ўсіх кірунках. Сказаць, што ўсё добра і ўсё выдатна, напэўна, так не скажаш і так не павінна быць, таму што ў кожнага боку ёсць свае інтарэсы. Але мы знаходзім узаемавыгадныя рашэнні, якія нам даюць магчымасць нарошчваць аб’ём узаемнага тавараабароту, рэалізоўваць сумесныя праекты. Гэта штодзённая работа, якая сёння ідзе, і ідзе нядрэнна», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.